2025 г. – 65 гадоў з пачатку газіфікацыі Кобрынскага раёна (1960)
У лістападзе 1958 г. пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР № 738 «Аб плане газіфікацыі гарадоў і іншых населеных пунктаў Беларускай ССР у 1959–1965 гадах» былі закладзены асновы будучай галіны. Газіфікацыя рэспублікі стала адным з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. За пяцігодку пабудавана 7 газанапаўняльных станцый, у т. л. Брэсцкая.
27 сакавіка 2025 г. — 65 гадоў з пачатку газіфікацыі Брэсцкай вобласці (1960)
Выкарыстанне гаручых газаў у розных галінах тэхнікі і на бытавыя патрэбы садзейнічае росту эфектыўнасці вытворчасці, паляпшэнню санітарна-гігіенічных умоў працы і побыту. Арганізацыйныя асновы газіфікацыі Беларусі былі закладзены ў лістападзе 1958 г. з прыняццем пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР «Аб плане газіфікацыі гарадоў і іншых населеных пунктаў Беларускай ССР у 1959–1965 гадах». У 1960 г. быў пабудаваны магістральны газаправод Дашава (Львоўская вобласць) – Івацэвічы – Мінск.